“Пінск. Моладзь. Імкненне”. Першы гарадскі форум моладзі

​​​​​​​16 сакавіка 2023 года  студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел у першым гарадскім форуме моладзі “Пінск. Моладзь. Імкненне”. У зале гарадскога Дома культуры ўдзельнікі мерапрыемства гаварылі аб патэнцыяле нашых маладых людзей і іх цікавых праектах. З прэзентацыяй студэнцкай навуковай дзейнасці на сцэне выступіла Аляксейчык Кацярына, прадстаўнік біятэхналагічнага факультэта. Творчыя калектывы прадставілі гледачам дэфіле спецыяльнасцей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пляцоўках форуму Лазоўская Ганна, старшыня маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, і Аляксейчык Кацярына правялі віктарыну “Канстытуцыя – асноўны закон”.