Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Паэзія - гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Выліваць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам-насам з сабой, - на гэта здольная толькі паэзія, найвялікшае з мастацтваў, створаных чалавекам.

Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (аўд. 3332) аформлена кніжная выстава “І зноў душа паэзіяй поўная…”, якая дазволіць дакрануцца да чароўных сіл паэтычнага дарунка паэтаў усіх часоў: Сяргея Ясеніна, Ганны Ахматавай, Фёдара Цютчава, Мікалая Гумілёва, Апанаса Фета, Мікалая Рубцова і іншых. Зрабіце крок  ў бездань цудоўных слоў, і перад вамі ва ўсёй паўнаце адчыніцца чароўны паэтычны свет!