У межах Адзінага дня інфармавання Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Старавойтава Ірына Анатольеўна. На сустрэчы з лідарамі студэнцкага самакіравання і супрацоўнікамі ВНУ была абмеркавана тэма: “80 гадоў трагедыі Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
У сваім выступленні Ірына Анатальеўна падкрэсліла важнасць захавання памяці аб загінуўшых, каб абараніць праўду аб той страшнай вайне, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны. У ходзе сустрэчы Ірына Анатольеўна адказвала на пытанні, якія ўзнікалі ў аўдыторыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии