З 22 па 26 сакавіка адбудзецца Юбілейная XXХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш (адміністрацыйны комплекс па праспекце Пераможцаў, 14). Урачыстае адкрыццё выставы-кірмашу - 22 сакавіка 2023 года ў 14.00.
Ганаровы госць кніжнага форуму - Расійская Федэрацыя. Пляцоўка: Кнігі з Расіі: чытаем разам.
Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з цікавымі, часам унікальнымі кнігамі розных беларускіх і замежных выдавецтваў, трапіць на аўтограф-сесіі вядомых аўтараў, набыць кніжныя навінкі са скідкамі ад беларускіх выдавецтваў, краін блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікаў чакае насычаная дзелавая і культурная праграма, сустрэчы з цікавымі аўтарамі і экспертамі ў рамках сімпозіума, інтэрактыўныя дзіцячыя і маладзёжныя пляцоўкі, літаратурны стартап, паэтычны аўтобус.
Час працы выставы-кірмашу:
22-25 сакавіка з 10-00 да 19-00
26 сакавіка з 10-00 да 17-00 .
Запрашаем наведаць кніжную выставу-кірмаш выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии