Ва ўсе часы чалавецтва цікавілі пытанні аб тым, што ёсць чалавек: чым вызначаюцца прычыны і заканамернасці яго ўчынкаў, законы паводзін у грамадстве, унутраны свет. Псіхалогія - гэта магчымасць лепш зразумець матывы ўласных паводзін і іншых людзей, выбудаваць трывалыя сувязі са светам, здабыць кантроль над сваім жыццём. Бо многія каштоўныя веды ўжо запісаны ў кнігах.
Калі вы жадаеце даведацца што-нешта новае, то абавязкова пазнаёмцеся з цікавымі кнігамі па псіхалогіі, прадстаўленымі на віртуальнай выставе «Псіхалогія?! Гэта цікава!". Гэтыя кнігі дапамогуць наладзіць адносіны, зразумець матывы сваіх і чужых учынкаў, навучыцца пазбягаць канфліктаў з навакольнымі, перагледзець свае паводзіны і паводзіны людзей навокал.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии