16 сакавіка адбылося першае ў 2023 годзе пасяджэнне гарадскога навукова-даследчага клуба школьнікаў “Траекторыя пошуку” пры факультэце эканомікі і фінансаў. Клуб папоўніўся больш, чым дзесяццю тандэмамі навучэнцаў старэйшых класаў і іх выкладчыкаў з гарадскіх агульнаадукацыйных школ, якія ў межах працы ў клубе на працягу бягучага года будуць праводзіць даследаванні па актуальных сацыяльна-палітычных і гістарычных праблемах.
Пад старшынствам старшага выкладчыка кафедры эканомікі і фінансаў Яўстаф’ева В.А., пры актыўным удзеле кандыдата гістарычных навук, дацэнта Яленскай І.Э. і заг. вучэбна-метадычным кабінетам упраўлення па адукацыі Пінскага гарвыканкама Нікіпорчык І.Ю. на аб’яднаным пасяджэнні клуба ў складзе секцый “Гісторыя” і “Грамадазнаўства” адбыўся папярэдні разгляд і абмеркаванне прапанаваных удзельнікамі мерапрыемства даследчых тэм і накірункаў, іх фармальных і змястоўных аспектаў, мяркуемых крыніц інфармацыі, а таксама магчымых метадалагічных падыходаў.
Удзел у пасяджэнні клуба дазволіщ яго ўдзельнікам істотна пашырыць маштаб уяўленняў аб прадметах сваіх даследчых пошукаў і правесці карэктыву шляхоў і спосабаў іх рэалізацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии