28 сакавіка ў межах дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Тыдня лесу, на інжынерным факультэце адбыўся семінар з удзелам прадстаўніка Пінскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэбкаўца Дзмітрыя Дзмітрыевіча і дзяржінспектара Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Супраненка Вадзіма Іванавіча на тэму “Захаванне відавой разнастайнасці лясной экасістэмы”. Семінар адбыўся ў межах сустрэчы з пазаведамаснай дружынай “УДЫХ ПРЫРОДЫ”.
У ходзе семінара была закранута праблема аховы лясных угоддзяў, пазначаны найбольш тыповыя парушэнні, якія дапускаюцца насельніцтвам у лесе і наносяць непапраўную шкоду лясному масіву. Асобныя пытанні датычыліся непасрэдна Ляснога кодэксу Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны артыкулы Ляснога кодэксу аб выкарыстанні, ахове, абароне і ўзнаўленні лясоў, паўнамоцтвы рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па лясной гаспадарцы ў галіне выкарыстання аховы, абароны і ўзнаўленні лясоў; удзел грамадзян, грамадскіх аб’яднанняў ў вырашэнні пытанняў, звязаных з выкарыстаннем, аховай, абаронай і ўзнаўленнем лясоў. На сустрэчы таксама былі вызначаны далейшыя накірункі працы дружыны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии