Студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Антон Сцепанюк уключаны ў склад абласнога валанцёрскага савета Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. Валанцёрскія саветы ствараюцца пры Прэзідыумах Беларускага Чырвонага Крыжа, маюць статус дарадчага органа і садзейнічаюць арганізацыям Беларускага Чырвонага Крыжа ў падтрымцы і развіцці валанцёрскага руху.
Антон навучаецца па накірунку спецыяльнасці “Аздараўляльная і адаптыўная фізічная культура (адаптыўная)”, з’яўляецца валанцёрам, актыўна ўдзельнічае ў фізкультурна-спартыўнай дзейнасці ў дзяржаўных установах спецыяльнай адукацыі горада Пінска.
Жадаем Антону поспехаў у яго прафесійнай і валанцёрскай дзейнасці.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии