На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта стартаваў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Хімія” і “Біялогія”. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў актавай зале 28 сакавіка. Удзельнікаў алімпіяды, а таксама іх настаўнікаў, іншых гасцей вітаў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Іванавіч Дунай, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Антонавіч Лемяшэўскі, метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Георгіеўна Семак і старшыні журы: дацэнт кафедры заалогіі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук Фёдар Віктаравіч Сауткін і дацэнт кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат хімічных навук Наталля Яўгенаўна Бабарыка.
Урачыстасці цырымоніі адкрыцця надалі канцэртныя нумары.
У алімпіядзе па хіміі прымуць удзел 119 чалавек, па біялогіі – 113.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии