У межах правядзення на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія” і “Хімія” для школьнікаў быў арганізаваны рад прафарыентацыйных мерапрыемстваў.
Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў прэзентавалі спецыяльнасці ўніверсітэта, распавялі аб перавагах вучобы ў ПалесДУ. Школьнікі таксама наведалі музей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, галіновую лабараторыю ДНК і клетачных тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, выставачную экспазіцыю кафедры тэхналогій аквакультуры, лабараторыю праектавання тэхнічных сродкаў аквакультуры, спартыўныя аб’екты ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии