29 сакавіка 2023 года спецыялістамі дэпартаменту карпаратыўнага бізнесу ААТ “Белаграпрамбанк” пры падтрымцы кафедры банкінга і фінансавых рынкаў праведзены вебінар на тэму “Асновы маладзёжнага прадпрымальніцтва і фінансавай граматнасці” для студэнтаў 2-3 курсаў факультэта эканомікі і фінансаў і слухачоў стартап-школы ПалесДУ.
У межах вебінара студэнты і школьнікі падрабязна пазнаёміліся з пытаннямі асаблівасцей вядзення сучаснага прыватнага бізнесу, праблемнымі аспектамі пры рэгістрацыі ўласнай справы, пошуках інвестара для стартапа, фарміравання каштоўнаснай прапановы для кліентаў. Асаблівая ўвага была нададзена пошуку партнёраў і аднадумцаў, неабходнасці атрымання і развіцця дадатковых кампетэнцый.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии