Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка і сімвалізуе імкненне брацкіх народаў да далейшай інтэграцыі, захавання агульнага духоўнага адзінства. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх дзяржаў - Расіі і Беларусі.
Дзень яднання народаў абапіраецца на памяць і досвед мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы непарушнасць шматвяковага братэрства, увасабляе імкненне нашых народаў разам будаваць сваё жыццё і ствараць будучыню.
Да гэтай знамянальнай даты ў чытальнай зале (аўд. 3332) падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры «Саюзная дзяржава – гарызонты інтэграцыі», якая прысвечана сяброўству брацкіх народаў, адзінай гісторыі. На выставе прадстаўлены выданні, якія адлюстроўваюць гісторыю інтэграцыі Беларусі і Расіі, якія закранаюць актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы, а таксама нумары часопіса "Саюзная дзяржава", прысвечаныя культурнаму і палітычнаму супрацоўніцтву дзвюх краін.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии