7 красавіка па ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для аховы здароўя і дабрабыту людзей. Дэвіз сёлетняга Сусветнага дня здароўя: «Здароўе для ўсіх». Ён прымеркаваны да 75-годдзя з дня стварэння Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя.
Бібліятэка прапануе азнаёміцца з віртуальнай выставай "Гармонія здароўя", на якой прадстаўлены кнігі, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, харчаванню, спорту.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии