2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе была падпісана Дамова аб утварэнні Супольнасці. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі. Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года была падпісана Дамова аб Саюзе Беларусі і Расіі. З 8 снежня 1999 года Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя з’яўляюцца дзяржавамі-ўдзельнікамі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 26 студзеня 2000 года, пасля ратыфікацыі Дамовы парламентамі двух краін, яна ўступіла ў сілу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии