Суб’ектам інавацыйнай структуры ААТ “Тэхнапарк Палессе” і Адміністрацыяй свабоднай эканоамічнай зоны (СЭЗ) “Брэст” 4 красавіка 2023 года быў заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве. З боку СЭЗ “Брэст” подпіс пад дакументам паставіў Кіраўнік адміністрацыі – Самалазаў Міхаіл Мікалаевіч, ад ААТ “Тэхнапарк Палессе” – дырэктар Козыр Аляксей Віктаравіч. Мемарандум мае важнае значэнне для навукова-тэхналагічнага парка тым, што свабодная эканамічная зона “Брэст” з’яўляецца сёння адной з самых прывабных інвестыцыйных пляцовак Рэспублікі Беларусь (была створана першай у краіне ў 1996 годзе). Тэрыторыя СЭЗ (107 км кв) валодае развітай інжынерна-транспартнай інфраструктурай, якая можа забяспечыць практычна любую вытворчасць.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии