Фізкультурна-спартыўны фестываль “МЫ РАЗАМ!!!” набірае абароты. 4 красавіка ў спартыўнай зале ДУА “Пінская спецыялізаваная школа-інтэрнат” адбылася матчавая сустрэча па баскетболу, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На спартыўнай пляцоўцы сустрэліся зборная каманда школы-інтэрнат і зборная каманда валанцёрскай арганізацыі “Крылы надзеі” факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Перамогу атрымала зборная каманда студэнтаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии