3 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце працавала дыялогавая пляцоўка па выніках Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, які непасрэдна прымаў удзел у мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта абмеркавалі асноўныя тэмы, якія былі закрануты Кіраўніком краіны ў звароце. На сустрэчы былі паднятыя пытанні, якія датычацца гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, умацавання інстытута класічнай сям’і, павелічэння ролі навукі ў развіцці эканомікі і важнасць удзелу кожнага ў захаванні суверэнітэта і незалежнасці нашай краіны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии