Сёння Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту спаўняецца 17 гадоў. За такі невялікі для ВНУ тэрмін мы ўжо дасягнулі многа. ПалесДУ сёння – гэта навукова-адукацыйны комплекс, які дынамічна развіваецца, з разнастайнасцю спецыяльнасцей, высокакваліфікаваным прафесарска-выкладчыцкім саставам, сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, укараненнем інавацыйных адукацыйных праграм. Менавіта дзякуючы прафесіяналізму і захопленасці выкладчыкаў і вучоных, дзякуючы накіраванасці на вынік і працавітасці студэнтаў наша ВНУ заняла трывалае месца ў сістэме адукацыі краіны і адпавядае самым высокім патрабаванням. Упэўнены, што падтрымліваючы закладзеныя намі традыцыі, захоўваючы адзінства і адданасць агульнай справе Палескі дзяржаўны ўніверсітэт зрабіў важкі ўнёсак у развіццё і росквіт нашай краіны. Супрацоўнікам, студэнтам і выпускнікам нашага ўніверсітэта я жадаю здароўя і дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, ажыццяўлення ўсіх задуманых планаў!
Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта В.І. Дунай
- Войдите, чтобы оставлять комментарии