Палескі дзяржаўны ўніверсітэт святкуе свой 17-ты ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ! Яркай кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў стаў урачысты канцэрт, які адбыўся 6 красавіка ў актавай зале вучэбнага корпуса №3.
Віншавальнай прамовай адкрыў канцэрт рэктар універсітэта Валерый Іванавіч Дунай. Ён выказаў словы падзякі ў адрас супрацоўнікаў і студэнтаў ПалесДУ за ўнёсак кожнага ў развіццё ўніверсітэта, пажадаў далейшых поспехаў і дасягнення пастаўленых мэт.
Канцэрт быў насычаны яркімі нумарамі творчых калектываў ПалесДУ, якія стварылі святочны настрой!
З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ПалесДУ!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии