Студэнткі факультэта эканомікі і фінансаў Басавец Аляксандра, Андрэйчыкава Лізавета і Бялевіч Ангеліна прынялі ўдзел у конкурсе “Фарміраванне культуры бяспекі жяццядзейнасці ў дасягненні мэт устойлівага развіцця”, які прайшоў у межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, нацыянальнай стратэгіі па зніжэнню рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Рэспубліцы Беларусь на 2019-2030 гады, Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021-2025 гады і накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да Мэт устойлівага развіцця, а таксама фарміраванне ў навучэнцаў матывацыі да актыўных дзеянняў па іх дасягненню.
13 красавіка 2023 года ва Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у г.Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў конкурсу. Студэнткі ПалесДУ адзначаны трыма дыпломамі 2-й і 3-й ступені ў намінацыі “Эсэ”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии