14 красавіка 2023 года адбылася традыцыйная для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта XVII Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Навуковы патэнцыял моладзі – будучыні Беларусі”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце ПалесДУ, доктар тэхнічных навук, дацэнт Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.
Работа канферэнцыі пачалася з пленарнага пасяджэння. Кіравала мерапрыемствам начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ПалесДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна. З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі аспіранты і магістранты ўніверсітэта. Пасля гэтага канферэнцыя прадоўжылася работай секцый па 20 навуковых накірунках.
У гэтым годзе канферэнцыя праходзіла ў двайным фармаце: пасродкам платформы Microsoft Teams і ў аўдыторыях, што садзейнічала прыцягненню да мерапрыемства большай колькасці ўдзельнікаў з розных абласцей Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа. Да публікацыі было прынята больш за 300 матэрыялаў тэзісаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии