У межах выканання задач інфарматызацыі Брэсцкай вобласці пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 14 красавіка 2023 года на пляцоўцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося першае мерапрыемства, накіраванае на выпрацоўку стратэгіі лічбавай трансфарматызацыі розных галін, як эканомікі, так і іншых сфер жыцця нашага рэгіёна. У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады і профільных прадпрыемстваў бліжэйшых раёнаў: Лунінецкага, Столінскага, Кобрынскага, Іванаўскага, Ганцавіцкага, Пінскага, Драгічынскага, Бярозаўскага, а таксама адміністрацыі СЭЗ “Брэст”.
З уступным словам ад Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта выступіў намеснік старшыні Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч. Ён накіраваў усіх прысутных на сур’ёзную сістэмную працу, акцэнтаваў увагу на крайняй важнасці больш шырокага ўкаранення сучасных ІТ-рашэнняў і падрыхтоўцы адпаведных высокакваліфікаваных кадраў.
Былі зроблены наступныя тэматычныя даклады: “Лічбавізацыя розных сектараў эканомікі” – генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Круглікоў Сяргей Уладзіміравіч. “Стратэгічныя накірункі лічбавізацыі Брэсцкай вобласці. Ключавыя паказчыкі” – кіраўнік офіса лічбавізацыі Брэсцкай вобласці, дырэктар ЗАТ “Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк” Макарук Дзмітрый Георгіевіч. “Удзел ІТ-Кампуса Палескага рэгіёна ў рашэнні задач лічбавізацыі Брэсцкай вобласці” – прарэктар па навуковай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.
Завяршыла рабочую сустрэчу дыялогавая пляцоўка, дзе абмеркавалі наступныя пытанні: неабходнасць фарміравання якарных праектаў раёнаў па лічбавізацыі розных сфер дзейнасці муніцыпальных утварэнняў, сістэмныя семінары, трэнінгі і курсы па павышэнні тэарэтычных і практычных ведаў спецыялістаў і моладзі раёнаў Брэсцкай вобласці, фарміраванне практыка-арыентаваных кейс-заданняў для ІТ-Хакатона “Палескі Сіньёр”.
Мерапрыемства мела практыка-арыентаваны характар, сфарміравала бліжэйшыя крокі, якія неабходна выканаць у кантэксце рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021-2025 гады. Для нашага ўніверсітэта важна, што ён фарміруецца як адзін з драйвераў лічбавізацыі Брэсцкай вобласці ў сегментах навучання і павышэння кваліфікацыі, старт-ап праектаў і стварэння праграмнага забеспячэння.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии