20 красавіка адбылася сустрэча навучэнцаў ліцэя з з рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунаем Валерыем Іванавічам і прарэктарам па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Залатаровай Вольгай Аляксандраўнай.
У ходзе сустрэчы навучэнцы даведаліся аб перавагах навучання ў Палескім дзяржаўным універсітэце, магчымасцях правядзення навуковых даследаванняў, асаблівасцях навучання і размеркавання, студэнцкіх абменах і насычаным студэнцкім жыцці, а таксама атрымалі адказы на ўсе свае пытанні. У межах мерапрыемства Валерый Іванавіч уручыў падзячныя пісьмы пераможцам універсітэцкай алімпіяды па вучэбных прадметах і персанальныя пісьмы выпускнікам ліцэя.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии