22 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, моладзь і ўсе астатнія нераўнадушныя беларусы прымаюць удзел у вясеннім навядзенні парадку. Да рэспубліканскага суботніка на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам далучылася адміністрацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Удзельнікамі суботніка пафарбаваны бардзюры, пабелены дрэвы, прыбрана мінулагодняя трава і лісце, смецце, абрэзаны сухія галіны дрэў. Парадак таксама быў наведзены на працоўных месцах на ўсіх аб’ектах універсітэта.
У Год міру і стварэння суботнік набыў асобую ролю. Сумесная праца, добраўпарадкаванне і стварэнне чысціні ў агульным доме дазваляе аб’яднацца з мэтай захавання прыгажосці і парадку.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии