26 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася “Дыктоўка Перамогі”. Студэнты ўніверсітэта, ліцэісты і навучэнцы школ г.Пінска з энтузіязмам выконвалі ўсе заданні тэста. На пытанні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнасці і патрыятызму яны з лёгкасцю далі адказы.
У напісанні дытоўкі прынялі ўдзел больш за сотню актывістаў БРСМ Пінска.
Праект “Дыктоўка Перамогі” рэалізуе БРСМ з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии