27 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году міра і стварэння з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца, міністра інфармацыі Уладзіміра Барысавіча Пярцова, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршаха Экзарха ўсяе Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігара Аляксандравіча Марзалюка.
У выставе на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прымаюць удзел прадстаўнікі Палесага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выстава арганізавана з мэтай абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, пошуку новых рашэнняў па фарміраванні ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай ідэнтычнасці. Працягнецца яна да 29 красавіка 2023 года.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии