15 мая ў Беларусі адзначаецца Міжнародны Дзень сям'і

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН, а адбылося гэта 20 верасня 1993 года. Мэта свята - прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння існуе вялікая колькасць.
Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям'і ў грамадстве і ў адносінах да яе дзяржавы.
У чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332) падрыхтавана кніжна-часопісная выстава Вянок усіх каштоўнасцей – сям'я, на якой прадстаўлены кнігі і артыкулы аб сямейных адносінах, аб выхаванні дзяцей і літаратура па папулярызацыі сямейных каштоўнасцей.