Прэс-канферэнцыя “Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія 2023 на прыкладзе Брэсцкай вобласці”

​​​​​​​12 мая ў Прэс-цэнтры Дома друку адбылася прэс-канферэнцыя “Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія 2023 на прыкладзе Брэсцкай вобласці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.

Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта  Дунай Валерый Іванавіч прымаў удзел у канферэнцыі разам з начальнікам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Каліноўскай Наталляй Анатольеўнай і рэктарамі ВНУ рэгіёна ў анлайн-фармаце на базе Брэсцкага дзяржаўгага тэхнічнага ўніверсітэта.

У ходзе прэс-канферэнцыі дадзены адказы на пытанні аб зменах для абітурыентаў у 2023 годзе, аб тэрмінах залічэння ў ВНУ і ССНУ, аб самых запатрабаваных спецыяльнасцях у вобласці.