Студэнты, ліцэісты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прынялі ўдзел у гарадскім ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
На галоўнай плошчы горада адбылася ўрачыстая цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна. У межах святочнага мерапрыемства падзячным лістом Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта за выніковую працу па патрыятычным выхаванні моладзі, актыўную грамадзянскую пазіцыю, развіццё і папулярызацыю жаночага руху ўзнагароджана Ціханоўская Юлія Алегаўна, асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, старшыня моладзевага крыла ГА "БСЖ" ПалесДУ.
Па завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства стартаваў патрыятычны аўтапрабег, удзел у якім таксама прынялі прадстаўнікі ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии