Агляд праектаў на ПІНСК ІНВЕСТ УІКЭНД-19!

​​​​​​​16 мая 2023 г. прайшоў агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў – ПІНСК ІНВЕСТ УІКЭНД – 19!

У межах папярэдняга агляду бізнес-ідэй навучэнцамі і студэнтамі розных груп і спецыяльнасцей былі прадстаўлены праекты, якія маюць эканамічную і сацыяльную значнасць. Асноўная доля праектаў маладых распрацоўшчыкаў закранае даследаванні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

Па выніках агляду 12 праектаў будуць прадстаўлены 25 мая 2023 года на выніковым аглядзе праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў – ПІНСК ІНВЕСТ ЎІКЭНД-19:

ЛавандаВіта Галасавы асістэнт Gera (УА "Пінскі дзяржаўны каледж тэхнікі і тэхналогій” (далей – УА “ПДКТіТ”)

Квэст-гульня “Славутасці Пінска” (УА “ПДКТіТ”)

ForUs

Імпартазамяшчэнне тытунёвай прадукцыі

ПАК каўпак Investrum

Праграма “Дакументазварот"

Амарант – залатое зерне Бога

Journal Hunter Package

Беларускі сыр “Панір” (УА “Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж")

Драбіна

Удзельнікі Стартап-школы праявілі вялікую цікавасць да маючага адбыцца мерапрыемства ПІНСК ІНВЕСТ УІКЭНД – 19! Нагадваем, што сачыць за інфармацыяй аб правядзенні нашых мерапрыемстваў можна на сайце ўніверсітэта альбо на старонцы “Стартап-школа ПалесДУ”. Будзем рады бачыць вас! Удасканальвайцеся разам з намі!