18 мая ў межах правядзення Адзінага дня інфармавання ліцэісты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам выхавацеля Козак Жаны Уладзіміраўны наведалі музейныя пакоі.
У 2023 годзе Беларусь адзначыла 78-ю гадавіну Вялікай Перамогі савецкага народа над гітлераўскімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тэмай Адзінага дня інфармавання стала “Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму”. Метадыст АВРзМ Аляксей Барысавіч Рудэнка цікавіўся ў экскурсантаў, што яны ведаюць аб вайне? Як пачыналася трагедыя вайны на беларускіх землях? Пасля размовы ён асвятліў асноўныя вехі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў храналагічным парадку: ад пачатку вайны, устанаўлення нацысцкага акупацыйнага рэжыму, партызанскага руху і да вызвалення Беларусі.
Дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі, якія раскрываюць палітыку генацыду яўрэйскага насельніцтва на беларускіх землях з 1941 па 1944 гады. У канцы экскурсіі ліцэісты задалі экскурсаводу пытанні і пазнаёміліся бліжэй з экспанатамі музея.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии