18 мая біятэхналагічны факультэт адсвяткаваў свой 13-ы дзень нараджэння!
Канцэрт, які прайшоў у сценах трэцяга корпуса, уключаў у сябе тэатральную пастаноўку, танцавальныя і вакальныя нумары. Старшыня студэнцкага савета факультэта Шкроблік Ульяна выказала словы падзякі ў адрас студэнтаў біятэхналагічнага факультэта за актыўны ўдзел у культурным, спартыўным, навуковым і грамадскім жыцці.
У завяршэнні мерапрыемства выступіў дэкан факультэта Чэшчэвік Віталь Тадэвушавіч, які сказаў шмат добрых слоў і падзякаваў студэнтам і выкладчыкам факультэта за выдатную сумесную працу, актыўнасць і ініцыятыўнасць.
З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, біятэхналагічны факультэт!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии