У рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі кіраўнікоў зімбабвійскіх устаноў адукацыі і арганізацый 16 мая адбылася сустрэча дэлегацыі з Міністрам адукацыі Іванцом Андрэем Іванавічам і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прыняў удзел рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч. На сустрэчы адбылося ўрачыстае падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж ПалесДУ і Палітэхнічным каледжам Харарэ (Зімбабвэ), а таксама з Міндлендскім дзяржаўным універсітэтам (Гверу, Зімбабвэ).
У межах Мемарандума бакі маюць намер узаемадзейнічаць у галіне навукі, даследаванняў і адукацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии