17-18 мая студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Маладзёжным кірмашы вакансій па пытанні працаўладкавання вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час і выпускнікоў навучальных устаноў.
Мерапрыемства адбылося ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пінскага гарвыканкама. Студэнты пагутарылі з працадаўцамі і задалі пытанні адносна тых вакансій, якія іх цікавяць, атрымалі кансультацыю па пытаннях працаўладкавання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии