18 мая рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся са старшынёй Каардынацыйнага студэнцкага савета Краўчук Алесяй, а таксама з Мацука Вольгай, якая займала гэту пасаду раней.
Абмеркавалі пытанні дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання, іх правоў і паўнамоцтваў. Падвялі вынікі працы, па выніках якой рэктар выказаў словы падзякі Мацука Вользе за актыўнасць, выдатную арганізацыю і ўдзел у важных дзяржаўных, гарадскіх патрыятычных і валанцёрскіх мерапрыемствах. Валерый Іванавіч выказаў упэўненасць, што Каардынацыйны савет працягне праяўляць ініцыятыву ў рэалізацыі сацыяльна значных задач і вырашэнні важных для студэнцкай супольнасці пытанняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии