Дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе рэктара Дуная Валерыя Іванавіча, прарэктара па вучэбнай рабоце Залатаровай Вольгі Аляксандраўны і дэкана факультэта эканомікі і фінансаў Ржэўскай Таццяны Аляксандраўны прыняла ўдзел у Міжнародным кангрэсе “Эканоміка, адукацыя, кадры”.
Кангрэс адбыўся 19 мая на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён прымеркаваны да святкавання 90-годдзя ВНУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии