19 мая 2023 г. на базе факультэта эканомікі і фінансаў ПалесДУ пачала працу VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гістарычнай перспектыве”.
Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі, якая стала ўжо традыцыйнай для навуковай супольнасці, прывітальным словам адкрыла прарэктар па выхаваўчай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Хмель Вольга Анатольеўна.
З пленарным дакладам на тэму "План "Барбароса" і Халакост" выступіў прафесар Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта Хаўкін Барыс Львовіч. Перад удзельнікамі канферэнцыі таксама выступілі дацэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту ПалесДУ Базар Наталля Мікалаеўна і дацэнт кафедры эканомікі і бізнесу ПалесДУ Гагуа Руслан Барысавіч.
У адпаведнасці з праграмай канферэнцыі яе работа будзе прадоўжана працай у тэматычных секцыях. Па выніках навуковага форуму арганізацыйным камітэтам і рэдакцыяй будзе падрыхтаваны зборнік выступленняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии