Старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ і член Савета маладых вучоных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вераб’ёва Марыя Міхайлаўна, старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Краўчук Алеся, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ПалесДУ Чарнавус Захар, намеснік сакратара БРСМ ПалесДУ Белазомб Анастасія прынялі ўдзел у маладзёжным праекце “Час тваіх магчымасцей 2.0”. Праект доўжыўся з 20 па 21 мая 2023 года на базе НДЦ “Зубраня”.
Удзельнікі наведалі трэнінгі: “Кіраванне калектывам”, “Выкарыстанне сучасных тэхналогій у інфармацыйнай прасторы”, “Як арганізаваць праект з нуля”. Маладыя людзі прынялі актыўны ўдзел у адкрытым дыялогу “Напрамак дзейнасці арганізацый”, а таксама ў спартыўных мерапрыемствах. У межах праекта пастаўлена новая мэта і пазначаны задачы далейшай сумеснай дзейнасці.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии