18-19 мая 2023 года адбылася Х Міжнародная навуковая канферэнцыя “Здароўе для ўсіх”.
Канферэнцыю адкрылі дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, к.м. н., дацэнт Марыніч Т. В. і заг. кафедрай фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, д.м. н. Кручынскі М. Г., якія віталі ўдзельнікаў канферэнцыі.
У канферэнцыі з дакладамі выступілі выкладчыкі і аспіранты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, а таксама госці ВНУ – навукоўцы з Расійскай Федэрацыі.
На канферэнцыі абмяркоўвалі актуальныя пытанні развіцця фізічнай культуры і спорту, захавання здароўя розных катэгорый насельніцтва. Разглядалі пытанні развіцця навуковых даследаванняў у сістэме вышэйшай адукацыі, міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
У межах канферэнцыі 18 мая адбыўся II Міжнародны семінар “Медыка-генетычныя даследаванні ў спорце і прэвентыўнай медыцыне”, арганізаваны галіновай лабараторыяй “Лангітудынальныя даследаванні". Загадчык галіновай лабараторыі Лебедзь Т. Л. прадставіла вынікі працы лабараторыі за мінулы год, распавяла аб перспектывах развіцця.
На семінары былі прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў у галіне спартыўнай генетыкі. Разглядаліся прагнастычная значнасць генетычных маркераў нейрамедыятарных сістэм, прагназаванне адаптацыйных магчымасцяў спартсменаў, малекулярна-генетычныя прэдыктары развіцця паталогіі касцёва-мышачнай сістэмы ў спартсменаў, генетычны палімарфізм генаў метабалізму ў спартсменаў, генетычныя прэдыктары дэвіянтных паводзін, магчымасці малекулярна-генетычнага тэставання, вынікі генетычных даследаванняў для прафілактыкі нефралагічных ускладненняў у пацыентаў з цукровым дыябетам 2 тыпу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии