Валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ксенія Арцёмчык, Фаіна Адзярыха і Ганна Копаць, кіраўнік валанцёрскага цэнтра ПалесДУ Яровіч Аксана Мікалаеўна сталі ўдзельнікамі Міжнароднага злёту добраахвотнікаў Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі падтрымкі Прэзідэнцкіх ініцыятыў у галіне здароўезберажэння нацыі “Агульная справа” – “Зыходны код”, які прайшоў з 15 па 18 мая ў Маскве.
120 добраахвотнікаў з 28 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Арменія прайшлі праз навучальную праграму злёту і аб’ядналіся для абмену вопытам сваіх дасягненняў і планавання далейшай дзейнасці, якая накіравана на захаванне здароўя падрастаючага пакалення, а таксама прадставілі праекты на тэму “Формула чалавека 21 стагоддзя”.
Праграма ўключала ў сябе практыка-арыентаваныя трэнінгавыя заняткі, прэзентацыі праграм, сацыяльных праектаў развіцця добраахвотніцкай дзейнасці ў рэгіёнах РФ, круглыя сталы, лекцыі, майстар-класы, дыскусіі, спартыўныя мерапрыемствы і спаборніцтвы, сустрэчы з экспертамі міжнароднага і федэральнага ўзроўню, Паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе, прадстаўнікамі Урада Расійскай Федэрацыі, ганаровымі гасцямі, а таксама культурна-забаўляльныя і іншыя мерапрыемствы.
На працягу трох дзён добраахвотнікі наведвалі трэнінгі і семінары вядучых экспертаў у галіне псіхалогіі і асобаснага развіцця. На злёце добраахвотнікі разбіралі наступныя тэмы: “Сацыяльнае праектаванне”, “Дэмаграфічныя праблемы”, “Правілы лідэрства”, “Здаровыя эмоцыі”. Потым адбывалася праца над тэмамі ў камандах разам з куратарамі.
Кіраўнікі каманд працавалі з экспертамі па наступных тэмах: “Сучасныя падыходы да адукацыі”, “Псіхалогія рэсурсных станаў”, “Настаўніцтва”, “Узроставая псіхалогія”, “Матывацыя”, “Дэструктыўны кантэнт у сацыяльных сетках і мэсенджарах”. У час размовы з экспертамі “Агульная справа”, педагогі вывучалі сучасныя методыкі правядзення прафілактыкі, дзяліліся назапашаным вопытам і разважалі на тэму добраахвотніцтва і ролі педагога ў ім.
Праца ў гэтыя дні раскрыла патэнцыял для стварэння новых праектаў, якія дазволяць яшчэ больш эфектыўна інтэграваць матэрыялы арганізацыі ў адукацыйную прастору і павысяць якасць усяго выхаваўчага працэсу.
Дэлегацыя наведала экскурсіі, ушанавала загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайне каля Магілы Невядомага салдата, наведала алею гарадоў-герояў, Чырвоную Плошчу і гістарычны цэнтр Масквы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии