22 мая на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта прайшоў семінар-практыкум “Аб выніках выканання экспарту адукацыйных паслуг, мерах па яго развіцці і абмене вопытам”.
У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прарэктары і начальнікі ўпраўленняў, якія курыруюць міжнародную дзейнасць. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на мерапрыемстве прадставілі рэктар Дунай Валерый Іванавіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна і начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аксенчык Наталля Уладзіміраўна. Валерый Іванавіч выступіў з дакладам, у якім падзяліўся вопытам ПалесДУ па выкананні экспарту адукацыйных паслуг на прыкладзе рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии