З 22 па 25 мая 2023 года прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўсееў Яўген Барысавіч, дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання, кандыдат сельскагаспадарчых навук, і Ліхота Уладзіслаў Юр’евіч, асістэнт кафедры тэхналогій аквакультуры, аспірант, прынялі ўдзел у I Азербайджанска-Беларускім маладзёжным форуме (г.Мінгечаур, Рэспубліка Азербайджан) у складзе беларускай дэлегацыі.
23 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму з удзелам намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая Аляксандра Уладзіміравіча, падчас якога быў падпісаны сумесны план мерапрыемстваў у галіне маладзёжнай палітыкі Беларусі і Азербайджана.
Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы секцыі “Маладзёжнае інавацыйнае прадпрымальніцтва”, дзе распавялі пра спосабы падтрымкі моладзевых ініцыятыў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама падзяліліся вопытам удзелу ў конкурсе моладзевых праектаў “100 ідэй для Беларусі” і прадставілі свой праект “Чорны салдат”.
Праграма форуму таксама ўключала наведванне моладзевых грамадскіх арганізацый, навучальнае мерапрыемства з абмеркаваннем сумесных праектаў, аглядавыя экскурсіі па гарадах Гянджа і Баку.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии