29 мая на лядовай арэне Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае закрыццё сезона СДЮШАР “ПІНСКІЯ ЯСТРАБЫ”. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк Ігар Аляксандравіч, рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і начальнік аддзела спорту і турызму Пінскага гарвыканкама Уладзіміраў Сяргей Сяргеевіч.
На ўрачыстым закрыцці падвялі вынікі мінулага сезона, лепшыя ігракі каманд розных узростаў былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. У межах урачыстай цырымоніі за ўклад у развіццё і прасоўванне хакея з шайбай Падзяка Федэрацыі хакея Беларусі ўручана рэктару ПалесДУ Дунаю Валерыю Іванавічу. Валерый Іванавіч звярнуўся да юных хакеістаў, падзякаваў за выдатныя спартыўныя вынікі і пажадаў хлопцам поспеху ў новым сезоне.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии