Школа “Студактыў-2023”

​​​​​​​31 мая 2023 года на вяслярнай базе №2 адбылося выязное мерапрыемства школы “Студактыў-2023”, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва, выкладчыкі, супрацоўнікі і самыя актыўныя студэнты ўніверсітэта.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалі пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння студэнцкага актыву з кіраўніцтвам універсітэта, праведзены трэнінгі на лідарства і камандаўтварэнне, атрыманне навыкаў сумеснай працы і навучанне прыёмам узаемадзеяння. Самым актыўным студэнтам былі ўручаны граматы і падзякі.

Мэтай мерапрыемства з’яўляецца падтрымка ініцыятыў навучэнцаў, вырашэнне актуальных пытанняў студэнтаў, падтрыманне сувязі паміж кіраўніцтвам і студэнтамі, а таксама арганізацыі пазавучэбнага жыцця студэнтаў.

 

​​​​​​​