Нікога не пакінула абыякавым экскурсія ў Храм-помнік у гонар “Усіх святых у памяць аб бязвінна забітых у Айчыне нашай”, якая была арганізавана для супрацоўнікаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 11 чэрвеня.
Экскурсія ў Мінску пачалася з невялікай прагулкі па тэрыторыі комплексу, дзе знаходзіцца ўнікальны фантан Майсея з купеллю. Падчас наведвання крыпты экскурсаводы распавялі захапляльныя, але трагічныя гісторыі сапраўды гераічнага жыцця людзей. Крыпта Храма-помніка – месца яднання мінулага і сучаснасці. У крыпце захоўваецца зямля з месцаў пахаванняў, звязаных з напалеонаўскімі войнамі 1812 года, Першай і Другой Сусветных войнаў, вайны ў Афганістане і мноствам іншых месцаў не толькі нашай рэспублікі, але і іншых краін. Тут заўсёды гарыць нязгасная Лампада, запаленая ад агню, узятым ад Труны Гасподняй у Ерусаліме.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии