З 7 па 9 чэрвеня 2023 года адбыўся II Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС на федэральнай тэрыторыі “Сірыус” (г.Сочы, Расійская Федэрацыя). Форум прысвечаны развіццю эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС, прыцягненню маладых прадпрымальнікаў і моладзі дзяржаў ЕАЭС у працэсы еўразійскай інтэграцыі, стварэнню новых магчымасцяў для самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення. У складзе беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах форуму прыняла ўдзел прадстаўнік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Усцімчук Алёна Уладзіміраўна, асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту, аспірант, метадыст факультэта дадатковай адукацыі.
7 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму з удзелам першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Бахановіча Аляксандра Генадзьевіча. У праграму форуму ўвайшлі стратэгічныя і тэматычныя сесіі, майстар-класы, дзелавыя гульні, культурная праграма ад Краснадарскага краю. Алёна Уладзіміраўна ў складзе каманды прыняла актыўны ўдзел у працы стратэгічнай сесіі, дзе былі распрацаваны ініцыятывы па развіцці моладзевага прадпрымальніцтва, выпрацаваны рашэнні і спосабы пераадолення існуючых бар’ераў. Важнай падзеяй стаў “Дзелавы сняданак", дзе ўдзельнікі прадстаўлялі распрацаваныя ініцыятывы віцэ-прэм’ерам краін СНД і ЕЭАС. Мерапрыемствы такога характару дазваляюць усталёўваць моцныя сувязі паміж маладымі прадстаўнікамі краін-партнёраў і сумесна распрацоўваць праграму дзеянняў для ўзаемнага развіцця.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии