15 чэрвеня ў Ханойскім універсітэце навукі і тэхналогій праходзіць урачыстая цырымонія адкрыцця Дзён беларускай адукацыі ў В’етнаме з удзелам Міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца. У ВНУ разгорнута экспазіцыя “Адукацыя ў Беларусі”, дзе восем вядучых беларускіх універсітэтаў, у тым ліку Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, знаёмяць гасцей мерапрыемства з магчымасцямі навучання ў нашай краіне.
У час Дзён адукацыі пройдуць двухбаковыя перамовы аб бягучым і патэнцыяльным супрацоўніцтве. У межах візіту беларуская дэлегацыя наведае шэраг в’етнамскіх устаноў адукацыі, дзе зможа пазнаёміцца з высокім патэнцыялам сістэмы падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў і адзначыць канкрэтныя планы па далейшым супрацоўніцтве.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии