Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж ПалесДУ і БНБК
- Подробнее о Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж ПалесДУ і БНБК
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
25 сакавіка 2025 года студэнты інжынернага факультэта правялі суботнік на тэрыторыі капліцы Храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках Года добраўпарадкавання і праграмы ўзаемадзеяння ўніверсітэта і Пінскай епархіяй, аб'яднала навучэнцаў груп 23ІТ-1 і 22ПР-1, якія ўнеслі ўклад у акультурванне святога месца. Актыўныя ўдзельнікі работ займаліся пераносам камянёў, выраўноўваннем грунта і перасадкай туй.
Адной з найважнейшых задач, нараўне з навучаннем і выхаваннем, з'яўляецца захаванне і ўмацаванне псіхічнага здароўя навучэнцаў. 25 сакавіка ў рамках месячніка прафілактычных мерапрыемстваў у Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў з псіхатэрапеўтам філіяла "Міжраённы псіханеўралагічны дыспансер" Лысюк Анастасіяй Васільеўнай.
24 сакавіка факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ расчыніў свае дзверы для старшакласнікаў, якія бяруць удзел у вясновым стартап-лагеры. Праграма лагера прадугледжвае семінары-трэнінгі, інтэрактыўныя заняткі, якія ствараюць трывалую аснову для распрацоўкі ўласнага стартап-праекта. Школьнікі змогуць пагрузіцца ў студэнцкае жыццё, атрымаюць унікальную магчымасць развіць свае прадпрымальніцкія навыкі, набыць каштоўны досвед і натхненне для рэалізацыі сваіх ідэй.
22 сакавіка 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Рэктар ВНУ Валерый Іванавіч Дунай прывітаў гасцей і расказаў аб перспектывах ВНУ. «Сёння ўніверсітэт — пляцоўка, дзе мы праводзім Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, і месца, дзе сустракаюцца тыя, хто будзе вучыцца, тыя, хто будзе вучыць, і тыя, для каго мы рыхтуем кадры — працадаўцы, нашы партнёрскія арганізацыі.
21 сакавіка 2025 года ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята "Гомель – Маладзёжная сталіца-2025". Сімвалічны ключ Маладзёжнай сталіцы ўручыў Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий