У ПалесДУ стартавалі ЦЭ і ЦТ
26 мая 2025 года ў ПалесДУ стартавалі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). На ЦЭ зарэгістравана 1105 чалавек, на ЦТ - 2215 чалавек. Самыя запатрабаваныя прадметы для праходжання ЦЭ - руская мова, матэматыка і біялогія; для праходжання ЦТ - фізіка, англійская мова і матэматыка. ПалесДУ наведаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, член дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе, Краўчук Вадзім Васільевіч.
- Подробнее о У ПалесДУ стартавалі ЦЭ і ЦТ
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








