26 мая 2025 года ў ПалесДУ стартавалі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). На ЦЭ зарэгістравана 1105 чалавек, на ЦТ - 2215 чалавек. Самыя запатрабаваныя прадметы для праходжання ЦЭ - руская мова, матэматыка і біялогія; для праходжання ЦТ - фізіка, англійская мова і матэматыка. ПалесДУ наведаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, член дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе, Краўчук Вадзім Васільевіч. Ён азнаёміўся з ходам правядзення ЦЭ і ЦТ і зазначыў: «Сёння вельмі адказны дзень — нашы выпускнікі, а іх у Брэсцкай вобласці каля 10 000, здаюць ЦЭ і ЦТ.









